Хаце́нчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хаценчыцы.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Карпавіцкага і Навагуцкага сельсаветаўРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. У сакавіку 1977 года скасаваны хутары Пуцілава і Шчарка-IIРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..
Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 27 1 студзеня 1974 года — 74
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1568 чалавек, з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1157 чалавек.
Крыніцы
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ільянскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
